Категории
Самые читаемые
onlinekniga.com » Разная литература » Прочее » Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця - Марына Аммон

Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця - Марына Аммон

24.12.2023 - 07:00 0 0
0
Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця - Марына Аммон
Описание Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця - Марына Аммон
Читать онлайн Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця - Марына Аммон

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2
Перейти на страницу:

МАРЫНА АММОН

ЗАМЕЖНАЯ ФАНТАСТЫЧНАЯ ЛІТАРАТУРА

ГЕНЕЗІС і АСНОЎНЫЯ ПЕРСПЕКТЫВЫ РАЗВіЦЦЯ

Фантастычная літаратура як разнавіднасць сусветнага прыгожага пісьменства ўзнікла ў канцы XIX - пачатку ХХ ст. Яе актыўнае развіццё абумоўлена імкненнем культуры да найбольш адэкватнага адлюстравання агульных заканамернасцей функцыянавання соцыуму, непарыўна звязанага з тэхнічным прагрэсам.

Для вербальнага мастацтва таго часу адным з асноўных фактараў існавання была арыентацыя на навуку як асноўны стымул руху гома сапіенс наперад. Кардынальныя змены ў жыцці грамадства, а таксама моцная патрэба ва ўвядзенні эмацыянальна-пачуццёвага складніку ў працэс спасціжэння эпохі прывялі да стварэння цэласнага і зразумелага звычайнаму чалавеку вобраза новага свету.

Адзначаная тэндэнцыя выявілася ў першай форме самастойнага бытавання цудоўнага: навуковай фантастыцы. Спецыфікай яе з’яўляецца балансаванне твора на мяжы двух кардынальна адрозных поглядаў - сцыентысцкага і гуманітарнага, - а таксама, па словах С. Лема, чатырох атрыбутаў мастацкага тэксту - “азнаямляльнага, павучальнага, забаўляльнага і, так бы мовіць, прароцкага” [1, с. 25].

Дадзеная акалічнасць у значнай ступені адбілася на творчасці Ж. Верна (“З Зямлі на Луну”, “20 000 лье пад вадой” і інш.) і Г. Уэлса (“Машына часу”, “Нябачны чалавек”, “Вайна светаў” і інш.), прычым, як слушна заўважае Я. Брандзіс, літаратурная практыка апошняга пісьменніка ёсць “канчатковая стадыя духоўнай эвалюцыі” [2, с. 97] яго французскага папярэдніка. Так, кнігі абодвух наратараў у той ці іншай ступені дэманструюць унікальныя здольнасці літаратуры не толькі трансляваць асноўныя дасягненні людской цывілізацыі, але і прадбачыць іх. Персанажы названых аўтараў нярэдка падарожнічаюць у будучыню, сутыкаюцца з незвычайнымі адкрыццямі, вынаходніцтвамі і невытлумачальнымі з трывіяльнага пункту гледжання падзеямі. Усё гэта, акрамя відавочнай займальнай функцыі, стварае неабходную адаптацыйную плат­форму для пераадолення так званага футурашоку, падрыхтоўваючы чытача да непазбежнасці хуткіх змен.

Менавіта таму галоўным героем падобных твораў і іх асноўнай метатэмай становіцца чалавецтва як цэласнасць, яго магчымыя метамарфозы з улікам шматлікіх тэхналагічных фактараў. Адсюль вылучаюцца цэлыя комплексы новых маральна-этычных адносін паміж індывідам і соцыумам, тэхнікай і натурай.

Даволі працяглы час навуковая фантастыка ўспрымалася даследчыкамі ў якасці сіноніма ўласна фантастычнай літаратуры. Тым не менш у пачатку мінулага стагоддзя быў прадстаўлены яшчэ адзін адметны мастацкі носьбіт катэгорыі цудоўнага - фэнтэзі. Дадзены жанр выступіў своеасаблівым вынікам разгортвання ўнутры грамадства эскапічнай праграмы, значна стымуляванай наступствамі некалькіх разбуральных войнаў і рэвалюцый. Сутнасць мастацкага ўцёку ад рэальнасці заключалася ў стварэнні альтэрнатыўнай рэальнасці з падрабязнай распрацоўкай пытанняў геаграфіі, гісторыі выдуманай краіны, шырокім выкарыстаннем міфалагічных і казачных матываў, адсутнасцю ўвагі пісьменнікаў да побытавых дэталей, а таксама пераадоленнем персанажамі законаў прыроды. Тэндэнцыя да мадэлявання па-свойму ідэальнага другаснага свету з мэтай стварэння ілюзіі выратавання гома сапіенс ад адзіноты і надання яго жыццю пэўнага гераічнага пачатку праявілася ў творчасці Д. Толкіна (“Уладар пярсцёнкаў”), Р. Говар­да (“Конан”), У Ле Гуін (“Чараўнік Земнамор’я”), К. Льюіса (“Хронікі Нарніі”) і інш.

Выразная змена атрыбутаў фантастыкі пачынаецца з сярэдзіны XX ст., што абумоўлена шэрагам сацыяльна-культурных фактараў. Менавіта ў гэты час адбываецца пераасэнсаванне каштоўнасцей еўрапейскай культуры Новага часу, фундаментам якой, па словах філосафа А. Фецісавай, выступілі такія істотныя паняцці, як “рамантызм, сімвалізм, закрытая форма, мэ­та, задума, іерархія, творчасць, жанр, глыбіня, метафізіка, ісціна, вызначанасць” [3, с. 118] і г. д. Эпоха ж постмадэрну прывяла да пераасэнсавання агульнапрынятай сістэмы каштоўнасцей, яе дэканструкцыі і дэцэнтралізацыі.

Навуковыя адкрыцці і дасягненні, выхад чалавека ў космас, яго пранікненне ў нетры макра-і мікрасветаў, перспектывы геннай інжынерыі, небяспека перанасельніцтва, тэндэнцыі да ўмацавання шматлікіх сродкаў маніпулявання асобай - усё гэта пашырыла далягляды літаратуры і прывяло да ўзнікнення так званай новай хвалі фантастыкі. Прадстаўнікоў адзначанай плыні можна ўмоўна падзяліць на тры асноўныя групы: гуманісты, кіберпанкі і эклектыкі.Да першай катэгорыі адносяцца аўтары сацыяльнай, філасофскай, псіхалагічнай фантастыкі (К. Чапэк з “Вайной з саламандрамі”, Д. Оруэл з “1984”, С. Лем з “Салярысам”, браты Стругацкія з “Горадам асуджаным”, А. Азімаў з “Падмуркам” і інш.). Напісаныя ў згаданым рэчышчы творы выступаюць своеасаблівым мастацкім даследаваннем феномена светлых і цёмных бакоў люд­ской натуры і прасякнутыя шчырым хваляваннем за будучыню цывілізацыі.

Дамінантным атрыбутам фантастыкі кіберпанку (трылогія “Кіберпрастора” В. Гібсана, “Схізматрыца” Б. Стэрлінга, “Ці сняць андроіды электраавечак?” Ф. К. Дзіка і інш.) выступае тэндэнцыя да актыўнай распрацоўкі пісьменнікамі пытання неабходнасці ўзмацнення маральна-этычнага аспекту існавання грамадства ў сітуацыі непарыўнага тэхналагічнага прагрэсу. Сутнасць названага падыходу складаюць крытычнае асэнсаванне эвалюцыі чалавека, спроба прадказання магчымых вынікаў рэалізацыі тэорыі фізічнага і інтэлектуальнага самаўдасканалення гома сапіенс з дапамогай штучных метадаў і без увагі да духоўнага складніку жыцця кожнага асобнага індывіда.

Асаблівае месца сярод дадзеных кірункаў развіцця новай літаратуры займае эклектычная фантастыка (тэрмін амерыканскага аўтара і даследчыка вербальнага мастацтва М. Свэнвіка). Яе прыхільнікі (Г. Волдрап, С. Атлі, Т. Рымі і інш.) з прычыны бясконцага дублявання сённяшнім вербальным мастацтвам шэрагу грамадскіх і філасофскіх праблем выводзяць на першы план алегарычнасць, вычварнасць, стылёвыя эксперыменты і варыяцыі, фантазію ў чыстым выглядзе.

Прадстаўнікі новай хвалі парушылі некалькі асноўных канонаў сваіх папярэднікаў: адмовіліся ад рэпрэзентацыі абстрактных палітычных сістэм, звярнуліся да сексуальнай праблематыкі, распачалі крытыку рэлігійных інстытутаў і г. д. Цэнтральнае месца пачало адводзіцца не ідэі твора (як гэта было ў эпоху мадэрну), а дынаміцы ўнутранага і знешняга свету персанажа.

У цэлым сучаснай фантастыцы ўласцівыя такія асноўныя рысы, як метатэкст, гіпертэксту - альнасць, растварэнне характару ў рамане, новы біяграфізм. Апошнія два атрыбуты цесна звязаныя з істотнымі трансфармацыямі сённяшняга прыгожага пісьменства ў цэлым, а менавіта з крызісам “унутранага маналогу” і іншых прыёмаў “прачытання” думак героя; згортваннем памераў мастацкага тэксту; развіццём “штучнага” фальклору як выніку ўздзеяння мас-медыя; ростам аўтарытэту папулярных жанраў з іх эстэтычным прымітывізмам і кліпавым мысленнем.

Фантастычная літаратура сёння дэманструе відавочны заняпад навуковай фантастыкі і шырокае развіццё “мяккіх” формаў незвычайнага: антыўтопіі, сацыяльнай, філасофскай, псіхалагічнай фантастыкі, альтэрнатыўнай гісторыі, апакаліптыкі, постапакаліптыкі, кіберпанку і г. д. Тым не менш у новых творах назіраецца актыўная пераемнасць замацаваных у прыгожым пісьменстве традыцый жанру. Так, па словах Я. Брандзіса, навука ў яе цесным перапляценні з мастацтвам непазбежна “ўплывае на вобразны лад, сюжэтныя пабудовы, лексіку, стыль і іншых адгалінаванняў фантастыкі” [4, с. 48].

Акрамя таго, узмацненне тэхнафобных тэндэнцый унутры грамадства, а таксама глыбокае расчараванне многіх людзей у навуковым прагрэсе прывялі да наступнага ўзмацнення “літаратуры ўцёку”, непасрэдна не звязанай з аб’ектыўнай рэальнасцю. З’яўляецца вялікая колькасць наратараў, якія, абраўшы творчасць Д. Толкіна, Р. Говарда і іншых у якасці эталону, будуюць свае тэксты на аснове міфалогіі, містыкі, сярэднявечнай (датэхнагеннай) рамантыкі рыцарскага эпасу. Адметнае месца сярод іх займае мастацкая практыка Р. Жалязнага, А. Сапкоўскага, П. Андэрсана і інш.

Такім чынам, замежная фантастыка ў той ці іншай ступені адлюстравала дынаміку ведаў чалавецтва эпохі мадэрну і постмадэрну ў сувязі з трансфармацыяй соцыуму і фарміраваннем навукі ў якасці сучаснага інстытута. Варта адзначыць, што асаблівая роля ў дадзеным працэсе належыць славянскай, у тым ліку і беларускай, літаратуры пра цудоўнае, якая прадэманстравала выдатны прыклад спалучэння ў сваіх творах глабальных і рэгіянальных тэндэнцый.

Спіс літаратуры

1. Лем, С. Фантастика и футурология : в 2 кн. / С. Лем. - М. : АСТ : Хранитель, 2008. - Кн. 1. - 591 с.

2. Брандис, Е. Научная фантастика и человек в сегод­няшнем мире / Е. Брандис // Вопросы литературы. - 1977. - № 6. - С. 97 - 126.

1 2
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Замежная фантастычная літаратура: Генезіс і асноўныя перспектывы развіцця - Марына Аммон.
Комментарии