Категории
Самые читаемые
onlinekniga.com » Разная литература » Прочее » Прытча пра жука-чарнацёлку - Юры Станкевіч

Прытча пра жука-чарнацёлку - Юры Станкевіч

Читать онлайн Прытча пра жука-чарнацёлку - Юры Станкевіч

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2
Перейти на страницу:

— Хоць я і не ў праве адказваць на вашы пытанні, але адкажу. Вядома, не. Але ж вы вінаватыя не ў гэтым, а ў тым, што парушылі закон.

— Дакажыце.

— І вельмі хутка. Але я даю вам шанц.

— Гэта вы пра чыстасардэчнае прызнанне? Не, грамадзянін начальнік, на лоха вы мяне не развядзеце.

— Што ж, угаворваць — не мая справа. Да сустрэчы.

— Бывайце.

Следчы Локас націснуў кнопку, і падследнага павялі ў камеру.

Застаўшыся адзін, следчы Локас доўга сядзеў за сталом, зрэдку адказваў на тэлефонныя званкі і думаў. У рэшце рэшт ён упершыню аказаўся перад дылемай: знізіць вартасць жыцця чалавека, які толькі што сядзеў перад ім, амаль да нуля ці, нааадварот, даць яму надзею. Жук-чарнацёлка. Следчы раптам уявіў сябе ў такой жа сітуацыі і адчуў непрыемную трывогу на душы і няўпэўненасць. Ён, як і яго падследны, таксама быў малады, сустракаўся з дзяўчынай і неўзабаве таксама збіраўся ажаніцца. Але, меркаваў ён, ці можна быць упэўненым у тым, што так хістка і ненадзейна ў рэальнасці навокал яго, дзе ўсё таксама адносна, як і мараль?

Следчы Локас адкрыў сейф і выцягнуў дадатковую дакументацыю да справы часова зняволенага Крэза, знайшоў і паклаў на стол перад сабой тое, што дагэтуль прытрымліваў як асноўны доказ: пісьмовае сведчанне аднаго з суседзяў нявесты падследнага Крэза: некалькі сказаў на адной старонцы. Гэтымі некалькімі сказамі стары пенсіянер ушчэнт разбіваў алібі Крэза. Ён сцвярджаў, што бачыў Крэза ў пад’ездзе якраз у дзень забойства, хаця апошні ўпарта настойваў на тым, што з’явіўся ў горадзе на некалькі дзён пазней. Гэтае сведчанне, якое ляжала цяпер на стале, і было той казырнай картай, якая магла ці знішчыць яго падследнага, ці, вызваліць, калі не даць яму ходу.

Следчы Локас зноў перачытаў ліст. Якраз суткі таму старога, які сведчыў супраць Крэза, разбіў інсульт. Спаралізаваны, ён цяпер ляжаў у бальніцы, і шматлікія сваякі пэўна рыхтаваліся да непазбежнага. Ён ужо нічога не здолее сказаць, — меркаваў следчы Локас: ні пацвердзіць, ні абвергнуць. Толькі гэтая яго паперка, бадай, здолее.

Следчы Локас думаў. Былая нявеста Крэза і яе сужыцель — мёртвыя. Іх ужо не ажывіць. Нават калі засудзіць гэтага Крэза па максімуме. Што з таго, калі ён, Крэз, альбо загіне на зоне, альбо праз дзесяць-пятнаццаць год вернецца старым інвалідам з туберкулёзам у апошняй стадыі? З іншага боку, што добрага ў тым, калі на ім, следчым, глушцом павісне нераскрытая справа? Тады зняво­ленага Крэза трэба будзе неўзабаве вызваліць з-за недаказанасці. А закон?

Жук-чарнацёлка...

Следчы Локас выцягнуў з пачкі цыгарэту, дапаліў яе да палавіны, кінуў у попельніцу, а потым, павагаўшыся, сунуў туды ж ліст старога і пстрыкнуў запальнічкай.

«Над жыццём няма суддзі», — раптам успомнілася яму.

1 2
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Прытча пра жука-чарнацёлку - Юры Станкевіч.
Комментарии