Планета прывiдаў (на белорусском языке) - Сергей Давидович
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
"2503 год, 20 чэрвеня, 00 гадзiн 17 хвiлiн, пасадка на планету Аскал. Камандзiр карабля I.Iсаеў, член экiпажа I.Сухiн".
- Вось на сёння i ўсё! - павярнуўся ён да Iвана. - Па магчымасцi трэба да ранiцы адпачыць... Ранiцай - невядомасць.
Але як нi прымушалi сябе члены экiпажа заснуць - сон не браў. I як было заснуць пасля амаль дзесяцi гадоў напружанага чакання сустрэчы з... З кiм? З чым?..
Гэтыя пытаннi не проста хвалявалi зямлян, а спальвалi душы цiкаўнасцю блiзкай i хуткай разгадкi.
Гэта ж трэба - варта толькi адчынiць адзiн герметычны люк, потым, зачынiўшы яго, разгерметызаваць другiя дзверы - i...
Iван парушыў "сон" свайго сябра i звярнуўся да яго, бо чуў, што i ён варушыцца i ўздыхае.
- Няма моцы трываць! Хочацца выйсцi, агледзець планету, перазнаёмiцца з усiмi i ўсiм.
- Не толькi агледзiм, але i прымем усе меры бяспекi... Карацей, будзем дзейнiчаць, зыходзячы з убачанага... - як бы падсумаваў думку Iвана камандзiр карабля.
- Эх, - уздыхнуў Iван, - i ноч супраць нас... Ледзь паўзе...
Iсаеў усмiхнуўся:
- Калi ўжо дзесяць год перацярпелi, дык некалькi гадзiн адолеем!
Непрыкметна для сябе, стомленыя дарогай i ўсхваляваныя чаканнем, астранаўты пад ранiцу заснулi. Колькi яны праспалi - не было калi ўдакладняць, бо, усхапiўшыся, як па камандзе кiнулiся да iлюмiнатараў, праз якiя яркiмi патокамi лiлося сонечнае святло.
Зiрнуўшы ў iлюмiнатары, пасланцы Зямлi аслупянелi. Яны былi гатовыя ўбачыць усё - i самых агiдных страшыдлаў, i самых неверагодных пачвараў, i нават разумных iстотаў, перагнаўшых у сваiм iнтэлектуальным развiццi зямлян.
- Што гэта?!.
- Вось гэта дык прыём! - вырвалася ў астранаўтаў.
- Што будзем рабiць?! - разгублена спытаўся Iван.
Камандзiр, пасля доўгай паўзы, пачаў разважаць, быццам думаў услых:
- Што рабiць... Што рабiць... Думаю, што ў караблi адседзецца не ўдасца... Ды i не для гэтага мы сюды ляцелi. А калi так, трэба вырашыць, як сябе паводзiць...
Зямляне зноў сцiхлi i "прылiплi" да iлюмiнатараў.
Карабель быў шчыльна акружаны людзьмi ў камуфляжнай форме з аўтаматамi напагатове. Iх было так многа, што ад стракатасцi рэзала вочы горш, чым ад сонца. Ля выхаду з карабля стаяла некалькi чалавек у цывiльным.
- Мы што, трапiлi на нейкую дапатопную ваенную базу? - спытаўся сам у сябе Iван. - Такое вiдовiшча, што...
- Значыць,так, - рашуча перапынiў яго камандзiр карабля, куленепрабiваемыя касцюмы i шлемы не здымаць! Увесь арсенал абароны мець пры сабе! Не праяўляць нiякай варожасцi i не выказваць разгубленасцi! Зброю прымяняць у самым крайнiм выпадку! Перагаворы буду весцi толькi я!..
Пакуль камандзiр вядзе свой жорсткi iнструктаж, прадыктаваны абставiнамi, можна спынiцца i паспрабаваць разабрацца, што гэта за такi "ўвесь арсенал абароны". Несвядомаму чалавеку ён тэарэтычна мала што скажа, бо тыя вяршынi навукова-тэхнiчнай думкi, пра якiя гаварылася раней, дазволiлi зрабiць сродкi абароны i нападзення замаскiравана кампактнымi, павялiчыўшы пры гэтым у шмат разоў магчымасцi паражэння i знiшчэння працiўнiка.
Пра тыя аўтаматы, якiя трымалi ў руках камуфляжнiкi, на Зямлi даўно забылiся, яны калi i захавалiся, дык толькi ў музеi старажытнай зброi. Дастаткова толькi ўявiць кожнаму ў свой час, якая зброя была трыста цi пяцьсот гадоў назад, i адразу зразумееце, якое смешнае ўражанне зрабiлi яны на зямлян.
Сёння, напрыклад, касцюм астранаўта, акрамя сваiх абаронных функцый, быў i грознай наступальнай зброяй. Так толькi ў двух нагрудных мiнi-блоках-рэактарах была схавана вялiзная энергiя, якая па камандзе чалавека магла iмгненна знiшчыць усё навакольнае праз ледзь бачныя каналы-клапаны, якiя здольны ашчэрыцца псiхатропнымi, лазернымi, электрамагнiтнымi выпраменьваннямi. У гэтым жа касцюме былi скандэнсаваны не толькi знiшчальныя сродкi, але i абясшкоджваючыя - такiя, як паралiзуючыя, усыпляльныя, дэмаралiзуючыя. Акрамя ўсяго гэтага, за невялiчкай лiнзай, памiж мiнi-блокамi, знаходзiцца спецыяльная лямпачка, успышка якой у тысячы разоў ярчэй за сонца. Гэта ўспышка таксама не знiшчала, а асляпляла ўсё жывое.
Была i iншая, не менш грозная, кiшэнная зброя, эфектыўнасць якой была засакрэчана i нам невядома.
Можна толькi дадаць тое, што касцюмы астранаўтаў дазвалялi свабодна, не здымаючы шлемаў, размаўляць з любым чалавекам, а вось унутраная сувязь памiж астранаўтамi была чутна толькi iм.
Маючы такую пераканаўчую навукова-тэхнiчную перавагу над камуфляжнiкамi, Сухiн i Iсаеў больш-менш спакойна выйшлi з карабля.
* * *
Палац або рэзiдэнцыя нейкай галоўнай асобы на гэтай планеце, куды даставiлi двух зямлян, вызначаўся шыкоўнасцю i адсутнасцю густу.
Iван увесь час у думках абураўся: "Эх, шкада, што я не гiсторык! Гэта ўсё нагадвае нешта як быццам знаёмае... Але што?.."
Iсаеў думаў пра iншае: "Вялiкай пагрозы для нас гэты ўзброены дапатопнай зброяй натоўп не ўяўляе... Усё, што мы бачым, можа быць знiшчана намi iмгненна. Але гэтага не павiнна быць..."
Калi картэж машын, у цесным акружэннi аўтаматчыкаў, пад'ехаў да цэнтральнага ўвахода галоўнага будынка, на ўсходцы выйшаў, вiдаць, той, каму падпарадкоўвалася ўсё на гэтай планеце.
Галоўны ступiў насустрач незвычайным гасцям i шырока ўсмiхнуўся.
- Вiтаю вас на нашай суверэннай i свабоднай планеце!
- Мы таксама рады вiтаць вас i спадзяёмся на ўзаемапаразуменне! - стрымана адказаў Iсаеў.
- Я - .........., - i чалавек на ўсходцах назваў сваё прозвiшча. Яно гучала настолькi складана, што зямляне з першага разу не запомнiлi яго. - Я галоўны на планеце Аскал! - працягваў ён...
Астранаўты таксама прадставiлiся, назваўшы свае iмя i прозвiшчы. Галоўны (лепш будзем называць яго так, як запомнiлi) задаволена сказаў:
- Мне прыемна, што вы валодаеце нашай мовай, у распрацоўку якой унёс i я вялiкi ўклад. Упэўнены, што хутка i блiжняе,i дальняе касмiчнае замежжа прызнае маю мову i пяройдзе на яе! Але што мы тут стаiм, заходзьце ў пакоi! i Галоўны павёў гасцей у рэзiдэнцыю.
Дапатопны лiфт падняў гаспадара i гасцей на пяты паверх будынка, дзе ў нейкай афiцыйнай зале працягнулася ўзаемнае знаёмства.
- Ведаю, што вы з дарогi i вам неабходна адпачыць, таму не буду стамляць працяглай размовай.
Камандзiр карабля дыпламатычна адказаў:
- Мы рады, што знаходзiмся сярод разумных, сабе падобных людзей,i хочам выказаць...
- Ну, чаго-чаго, а розуму ў нас хапае! - перабiў Iсаева Галоўны.
- Мы хочам выказаць, - працягваў Iсаеў, - захапленне вашымi тэхнiчнымi дасягненнямi, якiя дазволiлi паслаць сiгнал на нашу далёкую планету Зямля...
- Якi сiгнал?! - ускочыў Галоўны. - Мы нiякага сiгналу нiкуды не пасылалi! I што гэта за такое - Зямля? Нiколi не чуў!
Астранаўты разгубiлiся. Няўжо яны заляцелi не туды? А сiгнал? Ён жа быў пасланы менавiта з гэтай планеты... Як сябе паводзiць далей? Што казаць?..
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});