Категории
Самые читаемые
onlinekniga.com » Проза » Русская классическая проза » Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Читать онлайн Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 61
Перейти на страницу:
ім варыла, калі пара ад чыгунка такая духмяная ішла, ото ж цёпла было, от жа ўжо ўтульна!»

Дрыжук азірнуўся, каб паглядзець, як адрэагавала на гэтыя словы камандзіра Броня. Тая пачырванела, ухапілася ўмольным поглядам за Дрыжука, быццам абяцаючы яму нешта. Дрыжук паправіў на плячы вінтоўку і адвёў вочы.

Якія ў яе скулы выразныя, падумаў Дрыжук. Як у царэўны ўсходняй. Шкада такую. Вось бы камандзір яшчэ штосьці расказаў пра яе. Калі Дрыжук пачуў тыя словы пра ворагаў і пра бульбу, ад якой ішла духмяная пара, унутры яго…

«Чытаць далей?» — дрогкім голасам запытаўся Міхась Барадаўкін, не падымаючы вачэй.

«А што, яны там усе па-нашаму гавораць?» — спытала нясьмела Лёся.

«Ну да, эта ж нашы людзі», — рашуча сказаў Міхась Барадаўкін. — «Як жа ім яшчэ гаварыць?»

Лёччык паглядзеў на яго з сумневам, але нічога не сказаў.

«Чытайце», — дазволіла Лёся.

«Калі Дрыжук пачуў тыя словы пра ворагаў і пра бульбу, ад якой ішла духмяная пара, унутры яго скаланулася нешта — і яму на нейкі момант зрабілася добра: быццам здранцьвелую сьвядомасьць пачалі паколваць тонкія голачкі справядлівасьці. Але патрэбны быў працяг — бо пара ад той варожай бульбы сплывала ў нікуды. Ды камандзір, відаць, вырашыў распальваць у іх прагу помсты невялікімі і строга вызначанымі порцыямі, ён як дровы ў буржуйку засоўваў. Што ж, на тое ён і камандзір.

Колькі ёй гадоў? — задумаўся Дрыжук, употай азіраючыся на гэты маладжавы твар. Сорак? Пяцьдзясят? Яна магла быць яму маці. І раптам Дрыжуку захацелася, так захацелася, што ажно моцы не было, каб гэтая кабета ў яго за сьпінай абняла яго і пацалавала. Як маці цалуе сына. Дрыжука даўно ніхто не цалаваў. Ну, за выключэньнем Сідарава, канечне. Той, як нап’ецца, заўсёды цалавацца лезе. Дрыжук яго ўжо аднойчы папярэджваў: яшчэ раз палезеш, Сідараў, адстралю табе самае дарагое. Сідараў апраўдваўся: маўляў, я ж цябе як роднага.

Вось зараз абярнуцца, падняць вінтоўку — і ў камандзіра. Напавал. А потым парабэлум з кішэні ватоўкі — і ў Сідарава, проста паміж залітых крадзеным самагонам вачэй. І тады дайсьці да лагчынкі, упасьці ў яе разам з гэтай царэўнай, разам з гэтай мамай, і пакласьці галаву ёй на калені, і няхай яна сама, выгладзіўшы яму валасы пад аблавушкай да самых мазгоў, закапае яго тут, у гэтым сьнезе, на якім усе сьляды — як на далоні. Іхны лягер знойдуць, зусім хутка знойдуць. Дык ці ня ўсё роўна…

„Што, Броня?“ — зноў загаварыў камандзір, важна пакручваючы кавалерыйскія вусы. — „Пасінела ўся, усё роўна хірург зь цябе ляльку бяз рук бяз ног зробіць, нават калі б мы — я чыста тэарэтычна кажу — нават калі б мы цябе адпусьцілі. Але вайна тэорыяў не прызнае? Правільна, Сідараў?“

„Так точна“, — буркнуў Сідараў, ня зводзячы вачэй з гэтых пятак, зусім ня сініх, а румяных, як шчокі на марозе.

„Вось, і Сідараў пацьвярджае“, — выгукнуў у марознае паветра камандзір. — „А ты падумай, Броня, сама. Калі ў добра працепленай камэндатуры, нашымі дровамі працепленай! — ты, камсамолка, для ворагаў дакумэнцікі перакладала, калі на сваёй гэтай мове паганай калябарацыянізмам зь імі займалася ў цёплых пасьцельках іхных, калі табе футэрачак далі, як прэмію за тое, што ты радзіму прадавала — дык табе здавалася, што няма нідзе ні зімы, ні помсты? Дык пагавары цяпер з народам, адкажы яму, чаму табе так цёпла было? Маўчыш?“

Калі б не вайна, я б з такой ажаніўся, падумаў Сідараў, тыцнуўшы Броню ў ладную, тонкую сьпіну руляй вінтоўкі — ня толькі каб выслужыцца перад камандзірам, хаця і гэта, вядома, таксама, але і каб хоць нечым дакрануцца да яе скуры, такой гладкай, з пушком, што яе хацелася пацалаваць. Мне ўсе зайздросьцілі б. А больш за ўсё я сам бы мучыўся, падумаў са скрухай Сідараў. Бо з такой ажаніцца — потым век ад рэўнасьці паміраць. Не, так ёй і трэба. У лагчынку яе. Хаця лепш бы ў ложак. Я такі раўнівы, падумаў Сідараў, пабачыў бы яе зь нейкім хлюстом, дастаў бы гранату — і… І што гэта Дрыжук наперадзе ўсё азіраецца? Паклаў вока на камсамолачку?

„Ты, Броня, мусіш ведаць, што вінаватая сама!“ — зноў узяўся напасьледак выхоўваць палонную камандзір. — „Так ужо сьмяялася ад шчасьця, так залівалася, калі ворагі, фашысты гэтыя ёй — вось сучка малая! Ну не магу проста! — калі ворагі гэтыя ёй лісапет купілі! Прадала радзіму за лісапет! Твой татка дзе? На фронце! Мамка дзе? Мамка радысткай, у Маскве! А ты? Мне расказвалі твае аднагодкі, як ты пад гармонік варожы, так, так, пад губны іх паскудны гармонік песенькі пяяла! А на загуменьні тым часам нашых байцоў расстрэльвалі! Так што памерзьні, памерзьні!“

Камандзір замаўчаў, сьліна ў куточках яго вуснаў ператварылася ў лёд, і ён счысьціў яго, зьняўшы рукавіцы. Заадно і з вусоў. Увесь твар зьледзянеў. Ён паглядзеў на малую, якая крочыла паміж Дрыжуком і Сідаравым, крочыла так марудна, угрузаючы ў сьнезе, што яны натыкаліся на яе. Да лагчыны заставалася зусім трохі. Павярнуць за ельнік, і гатова. Камандзір успомніў сваю дзяўчынку, з вачыма, як тыя васількі. Дзесьці за тысячу кілямэтраў, у эвакуацыі, тая дзяўчынка сядзела і пісала яму пісьмо. Якое гэта было б шчасьце — пасадзіць яе зараз на калені, прыціснуцца да яе калючай шчакой, узяць яе маленькую руку ў сваю…

„Дрыжук!“ — крыкнуў камандзір. — „Што, ня бачыш, тут павярнуць трэба! А ты куды прэш, маць тваю?“

Дрыжук спыніўся, пераводзячы дух. Цяжка ісьці па такім сьнезе. Наваліла, як салдат пасьля пабыўкі.

„Сідараў!“ — камандзір рашуча пайшоў да ельніку. Ён ужо бачыў камель паваленага дрэва, бачыў лагчыну, да краёў поўную сьнегу. — „Вазьмі яе! На рукі вазьмі, ёлупень!“

Сідараў падхапіў маленькае цела на рукі і панёс у ельнік. Цела крычала і хацела есьці. Сідараў даў яму пасмактаць лядыш са свайго рукава. Дрыжук панура ішоў сьледам, арудуючы вінтоўкай, як кіем.

Неўзабаве яны падышлі да лагчынкі. Камандзір яшчэ раз праверыў арыенціры — ці тое гэта месца. Сідараў аддаў малое Дрыжуку, і той паклаў яго ў сьнег. Яны пастаялі крыху, душачыся папяросамі.

„Зараз“, — сказаў камандзір. — „Зараз“.

Дрыжук нехаця кінуў папяросу ў сьнег.

„Думай пра ворагаў, Хведар“, — параіў камандзір. Дрыжук зьдзіўлена азірнуўся. Камандзір яшчэ ніколі не называў яго так. Ён узяў вінтоўку Сідарава, няўклюдна ўзяў, як гарадзкі за касу бярэцца, і нерашуча ўзьняў яе, думаючы пра тое, што зараз бы чаю. Можна нават бяз цукру».

Некалькі хвілін Міхась Барадаўкін сядзеў моўчкі. Яму падавалася, што словы яшчэ вісяць у

1 ... 40 41 42 43 44 45 46 47 48 ... 61
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич.
Комментарии