Категории
Самые читаемые
onlinekniga.com » Разная литература » Прочее » Луп - Юры Станкевіч

Луп - Юры Станкевіч

Читать онлайн Луп - Юры Станкевіч

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 14
Перейти на страницу:

— Хто дурны, я?— удакладніў Арцём.

— Ну, не я ж,— нявесела сказаў Рыгор.Арцём спахмурнеў. Яго маленькія чорныя раскосыя вочкі злосна бліснулі.

— Плявузгота твая мне не ў масць.

Пусты грузавік лёгка каціўся па асфальце. Рыгор пільна ўглядаўся ў знакі: у цэнтр горада грузавому транспарту ўезд звычайна забаронены і ён баяўся як-небудзь прапусціць. «Праб’юць дзірку ці ўвогуле правы адбяруць»,— падумаў ён.

— Ды што ты разумеет, дзярэўня,— зноў помсліва пачаў Арцём,— вось у мяне раней таксама падарунак для гасцей жыў на дачы. Птушка. Раўла ноччу. А сама невялікая, ну з кілаграм важыла. Рыбай у асноўным харчавалася. А голас — быццам бык раве. Толькі паснуць усе, а яна як раўне! От хіпеж узнімаўся!

— Бугай балотны, ці хто? — спытаў Рыгор.

— Чорт яе ведае. А зараве — поўны балдзёж!

— Ну і дзе яна зараз?

— Здохла. Стары, што карміў, запіў.

— I ваўка туды ж перавядзеш,— сказаў Ры­гор.

Але Арцём раптам спыніў яго.

— Стой, пачакай тут трохі.

Рыгор затармазіў ля звычайнага пяціпавярховага дома і выключыў матор. «Што з яго возьмеш,— думаў ён пра Арцёма.— Крыўдаваць на такога няма чаго. Так яго выхавалі. Шчанюк яшчэ. Сапраўды, пасталее, пройдзе армію, тады і жыццё пачне разумець».

Арцём вярнуўся хвілін праз дзесяць. Ён быў не адзін. Разам з ім падышлі да машыны двое: рыжы змрочны хлопец з вострым падбародкам і прыўзнятым левым плячом і высокі пафарбаваны пад бландзіна вельмі худы, апрануты ў джынсавы касцюм-камбінезон.

— Прывітанне!— сказаў бландзін, пазяхаючы.

Рыгор кіўнуў яму і ўбачыў, што з Арцёмавай

нагруднай кішэні, як і раней, выторкваліся блакітныя дроцікі — значыць, здагадаўся ён, не ў гэтым месцы жыў Данілавіч. Павёз, шпачок настырны, спачатку ўсё-такі да сваіх сяброў. Рыгор узлаваўся. Ён крануў ключ запальвання.

— Да пабачэння! Няма калі з вамі, хлопцы, у мяне работа чакае.

Але Арцём апярэдзіў яго, затрымаў руку.

— Падкінь нас на птушыны,— папрасіў ён і як ні ў чым не бывала падміргнуў сваімі незразумелымі раскосымі вачыма.

— Ты сур’ёзна?— спытаў Рыгор.

— Анягож,— адказаў за Арцёма Бландзін.— Купім ваўка і назад. Бо, як кажа мой бацька, не адкладай работу на суботу, а... на старасць.

— Не паеду,— рашуча буркнуў Рыгор.— Прадалі даўно таго ваўка.

— А вось гэта невядома,— сказаў Арцём.

— Вам забава, а людзям клопат,— стаяў на сваім Рыгор.

— Што ты за «кента» нам падсунуў? — зневажальна спытаў у Арцёма Рыжы.

— Я табе не «кент»,— абурыўся Рыгор.—Шу­кай таксі і едзь куды хочаш, а мне з табой не па дарозе.

— Можам і на таксі,— спакойна заўважыў Ры­жы.— У нас грошай не лічаць. Гэта ты жабрак.

— I без цябе, гандзюля, дабяромся,— засмяяўся і Бландзін.

Ён плюнуў, і сліна трапіла на крыло машыны. Чамусьці гэта ўзвар’явала Рыгора болып за ўсё, і ён выскачыў з кабіны.

— Ану вытры!

Але Рыжы, які стаяў да яго бліжэй за ўсіх, спрйктыкавана і хутка, так, што Рыгор не паспеў і падумаць, без размаху стукнуў яму бакавым злева, і ён абсунуўся долу, не ўпаў, паспеў ухапіцца за ручку кабіны, але ў галаве загуло і фігуры ўсіх траіх на імгненне расплыліся перад ім. Ён патрос галавой.

— Не трзба больш,— сказаў ляніва Арцём.— Досыць яму!

— Ну што? — спытаў Бландзін здзекліва.— Як свінг '? Ведай, цябе чэмпіён вобласці пачаставаў, не хто-небудзь!

Рыгор ірвануўся да яго і з усёй сілы ўдарыў яму галавой у твар. Усё-такі і ён нешта кеміў у бой­цы. Бландзін рохкнуў, нібы япрук, і пачаў асядаць на зямлю. 3 носа ў яго пырснула кроў. Але Арцём трымаў ужо яго за рукі, а Рыжы зноў ударыў, спакойна, нібы па мяху ў спартыўнай зале, і Ры­гор зразумеў, што яго адолеюць.

— Бі!

— Па пысе яму!

— Вытры сам, пралетарый вясковы! Ёлуп!

Яго таропка білі хвіліны дзве, пакуль не закрычалі прахожыя. Потым хлопцы лагодна і не спяшаючыся пайшлі прэч. Рыгор кінуўся за манціроўкай, але інструменты былі схаваны далёка пад сядзеннем — пакуль дастанеш. «Ды што манціроўка,— падумаў ён раптоўна.— Хіба ёй навучыш такіх?»

Ён зірнуў у бакавое люстэрка і пакратаў сківіцу. Пад вокам імкліва распухала чырвань. «Дажыўся — падлеткі падмаладзілі».

Бландзін азірнуўся і крыкнуў амаль весела:

— Калхознік!

Але гэты зусім дурны вокрык чамусьці наадварот супакоіў Рыгора. Ён прыклаў да вока ключы ад запальвання і палез у кабіну.

14 гадзін.

Ля будкі шаўца, дзе паўкругам тоўпіліся і з цікавасцю аглядалі Лупа людзі, з’явіўся аднекуль малады, зухаваты хлопец. Спачатку ён прыслухоўваўся. Гутарка навокал ішла шчырая, але бяссэнсавая. Хлопец быў апрануты ў цёплы спартыўны камбінезон. Вочы яго цупка ўглядаліся ў кожнага чарговага прамоўцу, але ўвесь час неяк кпліва. Асіметрычны твар са зрззаным падбародкам і ямкай пасярэдзіне быў акуратна паголены. Даўгія рукі даставалі амаль да каленяў. Урэшце ён энергічна пасунуўся бліжэй да Карнюшкі і спытаў напаўголасу, але выдалася паўза і яго пачулі.

— Выліняў твой звер ці не? Памацаць я ж не магу.

Карнюшка няўцямна зірнуў на яго і адказаў няўпэўнена:

— Мусіць, ліняў.

Луп раптам захваляваўся, выскаліў іклы, поўсць на яго спіне стала дуба. Ланцуг нацягнуўся.

Хлопец адступіў на крок.

— Даю чацвяртак, і расход,— сказаў ён.

— Ага, уладальнік дачы з’явіўся. Так ці не? — спытаў хлопца Акцёр.

— Няма яшчэ дачы.

— А воўк навошта?

— Згадзіцца ў гаспадарцы. Немаўлятка і тое да сябе ўсё цягне. Чулі такую ісціну?

Мешчанін выступіў наперад. Ён прыкметна хваляваўся.

— Ведаю я тваю гаспадарку.— сказаў ён,—Злупіш шкуру і шапку пашыеш. Потым прадасі.

I ён звярнуўся да ўсіх, удакладніў:

— Сусед мой, па прозвішчу Шахоцька. Усіх сабак навокал пазводзіў, сабакар ты чортаў! Мой Пірат летась прапаў. Твая работа!

— Цьвзнькаеш абы-што, салавей стары! Надакучылі мне твае песні.

— Сабакар ты там ці хто, усё ж цішэй крыху,— уладна заўважыў яму Акцёр.— Бачыш, мы тут важную справу вырашаем. Замры!

I Шахоцька змоўк, хоць і не думаў пужацца. Ён не стаў пярэчыць, бо паважаў сілу, а Акцёр быў раза ў паўтара буйней за яго, да таго ж з ім былі ўсе гэтыя дзіўныя, на яго погляд, людзі: Студэнт, Філосаф, нават нягеглы сусед, якога тут празвалі Мешчанін.

— Мабыць, нешта не так? — спытаў ён.— Прадаюць, а я купляю. А ты, суседзе, яшчэ пашкадуеш.

— Грозен рак, ды вочы ў с...— буркнуў Студэнт.

Навокал засмяяліся.

Філосаф кіўнуў на Мешчаніна і паўшчуваў:

— Навошта суседа крыўдзіш?

— Ён паклёп на мяне ўзвёў!

— Годзе! — узвысіў голас Акцёр і махнуў капялюшам.— Хто яшчэ за свабоду?

Але грошай болып ніхто не ахвяраваў.

— О тэмпера, о морэс!— уздыхнуў Акцёр і зняў з рукі танны электронны гадзіннік.

— Прадаю!

— Колькі? — спытаў Шахоцька.

— Пятнаццаць!

— Чырвонец даю!

— Ну і таракан!—фыркнуў Студэнт.— I ён з майго пакалення?

— Забірай,— сказаў Акцёр.— Няхай звср жыве свабодны. За тое, што сына майго не крануў.

Ён кінуў у капялюш чырвонец.

Валерый Шахоцька паклаў гадзіннік у кішзню. Ён увогуле меў звычку прыбіраць да рук усё, што давала прыбытак. У яго сапраўды было своеасаблівае хобі, занятак, які прыносіў яму добрыя грошы. Ён лавіў беспрытульных сабак, забіваў іх, а з меху вырабляў кучумкі, унты, нават дублёнкі тыпу «аляска». Сабачы мех толькі дурням здаецца нічога не варты. У яго ж усё прыносіла грошы: сабакі, кошкі, тхары, краты, іншы раз і лясны звер. Але паляўнічым Шахоцька не быў. Дый навошта яму клопаты з ружжом, порахам, ліцэнзіямі? Цікуюць за паляўнічымі ўсе, нават піянеры, а за зверам трэба добра пабегаць. Час трэба. А час — гэта грошы. Куды зручней і мэтазгодней магутны матацыкл, добры мех, а ў кішэні дзесяцізарадны малакаліберны пісталет Марголіна з бязгучнай насадкай на ствале. Усё гэта ў яго было напагатове.

Сабакі з шэрай, карычневай ці рыжай поўсцю асабліва вабілі яго. Шкуру яму вырабляў сусед — стары інвалід, а вырабы з іх шыла жонка-краўчыха. Кожная шапка прыносіла яму не менш як сто рублёў, унты яшчэ болып, бо іх упадабалі жанчыны, а дублёнкі яны хапалі за любыя гро­шы. Жанчына ж нічога не пашкадуе, каб выглядаць лепш за сябровак. А што мех сабачы, хіба яна ведае? Кажы янотападобны сабака ці ўвогуле амерыканскі янот, і табе абавязкова павераць, бо хочуць верыць.

У кааператыў Шахоцька афармляцца не хацеў, баяўся падаткаў, таму «з понтам», як ён любіў гаварыць, уладкаваўся нарыхтоўшчыкам у прыгараднае сельпо. Ён меў не толькі матацыкл, а і дзевятую мадэль «Жыгулёў», кааператыўнуюкватэру і глядзеў далей. Яму яго хопіць. Убачыўшы ваўка, ён хутка сцяміў, што за ваўчыную шапку можна атрымаць не менш як дзве паперы — дзвесце рублёў.

Між тым у капялюш, які трымаў Акцёр, кінулі рубель, потым нехта яшчэ адзін. Акцёр патрос капялюш і пачаў лічыць.

— Сорак дзевяць рублёў,— сказаў ён і звярнуўся да Карнюшкі:

— Можа, досыць табе?

— Не. Шзсцьдзесят. Меней не аддам.

1 ... 4 5 6 7 8 9 10 11 12 ... 14
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Луп - Юры Станкевіч.
Комментарии