Категории
Самые читаемые
onlinekniga.com » Проза » Русская классическая проза » Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Читать онлайн Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 61
Перейти на страницу:
і начальніцы… Калі б заўпарціліся… На гэты выпадак у доктара былі свае спосабы і свае людзі. Ну, не зусім людзі. Але пра гэта доктар таксама не любіў думаць. Якая розьніца, хто яны. Яны ў лесе. І яны выканаюць любы ягоны загад. Бо ён даў ім тое, што не даваў ніводны лекар — голас. Чысты, як лясное паветра.

І гэта было цудам. Доктар верыў у навуку — але і ў тое, што навука бяз цудаў немагчымая.

На нарадзе былі такія начальнікі, якіх старэнькія бацькі доктара бачылі адно па тэлевізары. Дый тое ня ўсіх яны маглі там бачыць. Прыкладам, чалавек з камітэту, які больш маўчаў, толькі зрэдку дадаючы свае заўвагі (даволі разумныя, як на доктара) — гэтага чалавека па тэлевізары пабачыць ня мог ніхто. Не такая ў яго была пасада. А доктар зь ім побач сядзеў. Толькі ў яго, камітэтчыка, ды яшчэ ў нейкага палкоўніка зь міністэрства абароны, быў больш-менш чысты голас. Ну, ясная рэч — людзі не адсюль. Хаця таксама паднахапаліся тут — гэтае гэ… Гэтыя не аблагарожаныя рэдукцыяй галосныя. Першая стадыя.

Астатнія ж — на апошняй. І гэтыя людзі хочуць, каб краіна мела чысты голас? Доктар не разумеў лёгікі. Але пакуль яны былі зь ім хаўрусьнікамі — яму было ўсё роўна.

Дзеці вырастуць.

Кола замкнецца.

Пухліна зробіцца архаізмам.

Быў яшчэ пісьменьнік. Нейкі незнаёмы. Доктар трохі хваляваўся: той, звыклы, Барадаўкін ці як яго там, пасьпяхова выконваў ускладзеную на яго задачу — ствараць вобразу пухліны адмоўны фон у вачах грамадзкасьці. Барадаўкін служыў жывым прыкладам таго, што з пухлінай у роце немагчыма напісаць нічога цікавага. Але Барадаўкін, сказалі, ляжыць у шпіталі. Псыхіятрычным. Дапіўся клясык.

На шчасьце, высьветлілася, што і гэты новы — ня горшы за Барадаўкіна. Выслухаў заўвагі, запісаў патрабаваньні — і пачытаў нейкія свае вершыкі. Калі б доктар ня ведаў, падумаў бы, што гэта Барадаўкін і пісаў. Аказалася, вучань. Вучань паэта.

На гэтым успаміне доктар адчуў звыклую спакусу. Яму не хацелася прызнавацца самому сабе, што яна ўсё яшчэ жыве ў ім. Ці паддасца ён спакусе — залежала ад настолькі тонкіх рэчаў, што ён сам ніколі ня мог сказаць з пэўнасьцю, як выйдзе гэтым разам. Машына спынілася на сьветлафоры. Побач стаяла прыземістая спартовая мазда. На заднім сядзеньні пілі шампанскае.

І доктар наважыўся. Быў толькі адзін раз, калі ў свой прыезд на нараду ён стрымаўся. Тады балела галава. Але сёньня ён адчуваў сябе поўным сілаў.

«Ну-ка», — сказаў ён з усьмешкай. — «Поверни здесь. Поедем в гостиницу. Подождешь меня. А после я скажу, куда».

І доктар з загадкавым, трохі самаўпэўненым выглядам адкінуўся на сьпінку сядзеньня.

У гатэлі ён распрануўся. Пастаяў, голы, перад люстэркам. Голы доктар. Чысты голас. Козы.

Нацягнуў на сябе тонкія ільняныя нагавіцы. А потым падышоў да шафы, падумаў крыху, адчуваючы, як спакуса ўнутры мацнее, наліваецца, пранікае ва ўсе судзіны. Пастаяў з заплюшчанымі вачыма. А потым адплюшчыў — і засьмяяўся.

«Пуркуа па? А почему бы, собственно, и нет?»

«Чаму б і не, чаму б і не», — прыгаворваў ён, нацягваючы на сябе беласьнежную кашулю з чыстай бавоўны, вышытую народнай майстрыхаю, маці аднаго зь ягоных пацыентаў. Ад горла ўніз ішоў прастакутнік чырвонага арнамэнту, а на поясе вышываная кашуля завязвалася адмысловым пасам.

«Чаму б і не, чаму б і не», — усё гучней напяваў пад нос доктар, і яму было дужа прыемна перакочваць у роце гэтае густое «чаму». Брудныя, прымітыўныя гукі ўваходзілі ў арганізм лёгка, падманваючы яго ўяўнай натуральнасьцю. Галава доктара закружылася, і шчокі загарэліся прадчуваньнем маленькага, але вельмі салодкага граху. Сёньня было можна. Раз на год было можна. Толькі разочак яму, доктару, было можна ўсё.

На вышыванку ён надзеў пінжак — але калі яны прыехалі на месца, доктар пакінуў пінжак у машыне. Гэта была кавярня ў самым цэнтры сталіцы: доктар бадзёрым крокам увайшоў і тут жа зьліўся з натоўпам.

Тут на ягоную кашулю ніхто не зьвяртаў увагі. Дый на яго самога таксама — пакуль доктар ня даў употай знак шэраму чалавеку, які, сьціпла прытуліўшыся ў куце, піў каву і назіраў з-пад доўгіх веек на брудныя танцы пасярод і так перапоўненай залі. Не мінула і хвіліны, як адна з канапаў вызвалілася — і вось ужо доктар сядзеў пасярэдзіне, а з аднаго боку сядзеў хлопчык, у такіх вузкіх штоніках, як у артыста балету — а з другога сарамлівая брунэтка, па грудзях якой бегалі зялёныя і чырвоныя промні. Доктар загаварыў з хлопчыкам — і той, спалохаўшыся, уцёк.

«Чым ты займаешся?» — пыталася брунэтка, гладзячы валасы доктара, а сам доктар удыхаў у сябе водар кавярні, яе пот, яе паўзмрок, і пацягваў кактэйль з высокага, падобнага на чэлес, келіха.

«Я раблю галасы чыстымі», — казаў доктар, усьміхаючыся гэтай вясёлай і грэшнай цемры.

«Хіба гэта магчыма?»

«Некаторыя людзі здольныя на цуды».

«А ў каго ты вучыўся?»

«Гэта няважна», — доктар злавіў яе руку і ўкусіў за палец. — «Калі хочаш, я магу назваць сваім настаўнікам Ісуса Хрыста».

«Вось як», — яна прасунула ўкушаны палец яму пад кашулю. — «Калі ты доктар, палячы мяне».

Ды які я доктар? Я смочка, падумаў доктар. Але яму хацелася гаварыць — так, каб чулі ўсе. «Я смочка!» — крыкнуў ён, але ніхто не зьвярнуў на яго ўвагі. Якое ўзбуджальнае слова. Усё праз гэтае густое, як нешта цякучае, як нешта напятае і пругкае, што вось-вось лопне — усё праз гэтае ч…

«Ісус гаварыў на дыялекце», — сказаў доктар. — «На няправільным і брудным языку. І яго ўкрыжавалі».

«А ты добра размаўляеш на роднай мове», — гэты палец з даўгім пазногцем ціснуў, пальцу тэрмінова патрэбны быў доктар. — «Ня кожны тут ведае слова „укрыжавалі“…»

«Ёсьць правілы гігіены», — сказаў доктар, перакрыкваючы музыку. — «Калі адзін раз не пачысьціць зубоў…»

«Паглядзім, што ты за доктар», — яна нахілілася да яго. — «У нас шмат часу. Столькі, колькі ты захочаш. Але ж што ты там казаў пра Хрыста? Я скончыла філфак, я магу размаўляць на такія тэмы…»

«Я ж патлумачыў», — прамовіў доктар. — «Слова Хрыста толькі тады зрабілася мудрасьцю, калі было прамоўленае на чыстай мове. Мове, на якой можна было выказваць і ўспрымаць рэчы такога маштабу…»

Доктар дапіў кактэйль і заплюшчыў вочы. Заўтра ён вернецца ў лягер. І ніхто ніколі не даведаецца, дзе ён быў сёньня ўначы. Ён адчуў, як у роце, як і кожным разам, прачнулася нешта жывое, як пачало расьці, напружвацца, вібраваць — маленькая кропка, якой ён мог кіраваць, зь якой ён мог гуляць у рызыкоўныя

1 ... 50 51 52 53 54 55 56 57 58 ... 61
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич.
Комментарии