Категории
Самые читаемые
onlinekniga.com » Проза » Русская классическая проза » Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Читать онлайн Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 61
Перейти на страницу:
з горных раёнаў. То бок добранькі сталічны дзядзька ў белым халаціку прыбірае апошняе, што засталося ад нашай мовы, апошняе, чым мова яшчэ абараняецца, ужо атрымаўшы сьмяротны ўдар — наш спрадвечны акцэнт, тое, па чым нас яшчэ адрозьніваюць ад прыхадняў. Цікава, як ён робіць сваю карэкцыю, гэты чарадзей? Невялічкая апэрацыя на галаўным мозгу? Чык! Падпілоўваньне зубоў, падразаньне пад’язычнай косткі? Спадзяюся, яму даводзіцца добра папацець і ён будзе калі-небудзь гарэць у пекле, на вогнішчы з сваіх сьмярдзючых брашурак, і ў дупу яму ўставяць ягоны вялікі і магучы Язык. Суседзі маглі завітаць да мяне толькі ў адным выпадку: калі б нехта ў доме памёр. Але нешта ніхто тут ніяк не паміраў — ня той раён. Ад нас да хімзаводу — кілямэтраў пяць. Самы зялёны раён у горадзе. Людзі за наш раён зубамі трымаліся, дарма што правінцыя. І сыходзіць адсюль не хацелі. Хіба што ў Менск. Ці туды, за горы.

«У вас дзіця плача», — сказаў чалавек у майтках і ўсьміхнуўся.

«Магу вас запэўніць, што не», — адрэзаў я і хацеў зачыніць дзьверы.

«Плача, я ж чую», — чалавек у майтках ухапіўся за ручку і не адпускаў. — «Ужо гадзіну раве. Што ў вас тут такое? Ты навошта дзіця трэціруеш, падла?»

«А вы хто?» — спытаў я як мага больш спакойна.

«Я ж кажу, я ваш сусед зьверху», — адказаў чалавек у майтках ужо спакайней і зноў усьміхнуўся. Ён быў вышэйшы за мяне на дзьве галавы і шырокі ў плячах, як кіёск.

Ён гаварыў са мной, а сам гэтым часам разглядваў тое, што дазвалялі адчыненыя дзьверы. А дазвалялі яны шмат. Акурат тое, што трэба, што дапамагае зрабіць высновы. Пустыя бутэлькі, што стаялі проста перад люстэркам, як кеглі — зьбіраўся заўтра здаць. Гара нямытага посуду на кухонным стале — паленаваўся мыць, адклаў на заўтра. Недапалкі ў місе з-пад недаедзенага супу. І дзіцёнак, які вызіраў з пакоя і не міргаючы разглядваў госьця, выставіўшы наперад распухлую шчаку. Сказала мне, што ўпала.

«Ты дакладна ня плакала?» — ён схіліўся над ёй і зноў пасьміхнуўся, але ўжо лісьліва. Ён думаў, па-бацькоўску. Як законна прызначаны апякун. А вочы забегалі па кватэры, па руках Сіа, па шыі, па тым кавалку яе сьвету, які быў у Сіа за сьпінай: цацкі, ложак, лямпа, кніжкі — якія яна не чытала, але якія я мусіў мець у доме згодна зь іхнымі законамі аб мовах — і вядома, у пакоі панаваў суцэльны бардак.

«Яна не гаворыць», — сказаў я, спадзеючыся, што гэта падзейнічае і ён нарэшце зваліць.

«А, дык гэта ты і ёсьць..?» — ён выпрастаўся і падаў мне руку, якую я нехаця паціснуў. — «Бацька той нямой малой?… Мне расказвалі. Ня вельмі вас тут любяць, у гэтым пад’езьдзе… І даўно гэта ў яе?»

Я паціснуў плячыма. Што я мог адказаць?

«Ты сабе нават не ўяўляеш, як даўно».

«А я новы сусед», — ён падцягнуў майткі. — «Буду жыць зьверху. Цябе як завуць? А яе?..»

«Сіа. Гэта эгіпэцкае імя», — дадаў я пасьпешліва.

«А я ведаю. Як для коткі. У мяне такі сфінск жыве. У іх усіх эгіпэцкія імёны».

Ён так і сказаў: Сфінск. Як Мінск або Пінск.

«Прыйдзеш гуляцца з коцікам?» — ён зноў нахіліўся да яе, быццам яна была сьляпая або глухая. Сіа ўсё так жа глядзела на яго, не міргаючы.

«Хто ж тады ў вас тут роў?» — у ягоны голас вярнулася падазронасьць.

«Ня ведаю», — паціснуў я плячыма. — «Хаця здагадваюся. Можа, Шнітке?»

Я падняў з падлогі пусты футарал ад дыска. — «Гэта даволі сумная музыка. Табе, відаць, падалося. Гэта быў Шнітке. Музыка. Фэрштэйн?»

Ён зрабіў выгляд, што паверыў.

«Шнітка дык шнітка. Бывае. Як мая бабка казала…»

І тут ён прамовіў яе — прымаўку. Нашую прымаўку. Цяжка пазнавальная, да немажлівасьці скажоная ягоным грубым, чужым вымаўленьнем — калі б ня мой абсалютны слых, дык нізавошта б не здагадаўся, але гэта была яна.

«Вось так яна, бабка, і казала. Але ўсё гэта даўно вымерла. Час ня той, усё аб’ядноўваецца. Адна краіна, адзін Язык. А што ня хоча яднацца, або ня хоча мець адзін Язык — вымірае. Скажы, Сія? Цябе Сісяй у школе ня дражняць? Разумее ж, па вачох бачу, але сказаць нічога ня можа, як сабака. Нічога, загаворыш і ты. Калі на нас націснуць, мы ўсе загаворым, такая ў нашага народу натура. Ты ў бэйсбол гуляеш? Шкада. Гэта ж наша гульня, спрадвечная. Тая самая лапта! Маглі б згуляць неяк. Ну, ладна, пайду. А ты ня шніткай тут больш, добра?»

Ён усьміхнуўся, схапіў Сіа за шчаку і патрэс, памацаў, быццам хацеў праверыць якасьць матэрыялу, зь якога яна зробленая, а потым пругка пабег па сходах наверх. Я зачыніў дзьверы, узяў Сіа за руку і адвёў у яе пакой. Мы селі так, як любілі — яна на канапе, я каля яе ног, вочы ў вочы. Двое зачараваных у краіне цмокаў і замкаў.

«Ён цябе ня надта напалохаў?»

«Не», — сказала Сіа і адвярнулася. — «Але чаму ён прыходзіў? Ён падумаў, што я плачу? Я правільна зразумела яго Язык?»

«Так. Але абяцаю, ён больш ня прыйдзе».

«Але чаму ён так падумаў?» — прашаптала яна, зноў вяртаючыся ў мае вочы, зноў трапляючы ў іх, як пылінка, якую можна толькі выплакаць.

«Бо ён глухі. Глухі і нямы. Я ж табе кажу, абяцаю, ён больш ня прыйдзе».

«А што такое „ня шніткай“?»

«Нам з табой не абавязкова гэта ведаць», — сказаў я. — «Нам важна не забываць, што… Чаму я вучыў цябе, што нам трэба памятаць?»

«Я не забыла, але…»

«У нас ёсьць маленькая таямніца. У цябе і ў мяне ёсьць адна таямніца. Адна на дваіх. Не забывай пра гэта», — я пагладзіў яе па плячы.

Яна кіўнула, паглядзеўшы на свае кнігі — ня тыя кнігі, якія для маскіроўкі, а сапраўдныя. Нашыя любімыя.

«Я прыдумала, хто я. Я Лёся. Лёсік — гэта калі хлопчык. А дзяўчынка — Лёся».

І тут яна заплакала — і мне нічога не заставалася, як называць яе так, як яна хацела. Прынамсі, дома.

4. ПАЙДУ, ПАШУКАЮ НЕШТА ВОСТРАЕ

«Пайду, пашукаю нешта вострае», — сказаў ёй Лёччык і зьнік за дрэвамі. У ягонай руцэ быў доўгі кій, і Лёччык быў апантаны ідэяй зрабіць яго вострым, як дзіда — каб ня толькі абапірацца падчас хадзьбы, але і кідаць па мішэнях.

Лёся засталася адна і легла жыватом на прахалодны мох, разгарнуўшы

1 ... 6 7 8 9 10 11 12 13 14 ... 61
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич.
Комментарии