Категории
Самые читаемые
onlinekniga.com » Проза » Русская классическая проза » Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Читать онлайн Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 61
Перейти на страницу:
Сі-а».

Яна ўздыхнула, высунула шуфляду і дастала Кнігу.

«Паслухайце, мужчына. Вось якія імёны ёсьць на сэ. Сара, Сьвятлана, Сафія. Сьняжана. Станіслава. Стэла. Сюзана. Серафіма. Ёсьць яшчэ такое прыгожае славянскае імя Стаглава. Як бачыце, імя Сыя…»

«Сіа».

«…імя Сія ў сьпісе няма».

«Але існуюць іншыя сьпісы. І ў маёй дачкі адна галава».

«Дзе вы яго ўзялі?»

Я мог бы зачытаць вам нешта з Кнігі мёртвых. Пагатоў гэта па вашай спэцыяльнасьці, Крака-срака-жана Анатолеўна. Вы ж таксама пішаце гэтую кнігу. Але гэтага я не сказаў, вядома. Прамаўчаў.

«Навыдумляюць імёнаў…» — сказала яна журботна. — «А дзецям потым усё жыцьцё му-у-учыцца».

«Ну чаму адразу му-у-учыцца…» — я паглядзеў на яе як мага больш ласкава.

«Гэта ж да самай сьмерці!» — і яна, дзеля пераканаўчасьці, закаціла вочы.

«Ёй месяца яшчэ няма. Якой сьмерці?»

«Уявіце сабе!» — яна схавала кнігу ў стол і грукнула шуфлядай. — «Часам людзі паміраюць, у тым ліку ў нашым раёне».

«Людзі зусім як мовы, але моваў чамусьці больш шкада», — прамармытаў я. — «Паслухайце, я ж не зьбіраюся называць яе ні Акакіяй, ні Хрэнінай. І даваць ёй імя „Адольф Гітлер“ таксама не ў маіх плянах. Ці там, ня ведаю: 765Kh6422MND».

«Бываюць і такія выпадкі…» — пагадзілася яна задуменна. — «Але ня ў нашым раёне. У нашым раёне, калі хочаце ведаць, самае папулярнае імя… Зараз я пагляджу, вось дзеля інтарэсу. Вось: Марыя, Стэла, Аляксандар, Зульфія. Ёсьць яшчэ бацькі, якія цікавяцца гісторыяй. Для іх мы часам робім выключэньні. Малюта, Мэсаліна… Але ў нашым раёне, як я ўжо сказала: Марыя, Стэла, Зямфіра, Аляксандар і Зульфія. У хлопчыкаў — Аляксандар, у дзяўчынак — Зульфія».

«Іхтыяндар і Гюльчатай», — скрывіўся я. — «Паслухайце, Сіа — гэта проста. Амаль як Марыя. Або Пія».

«Якога Пія? Што за ідэалягічныя дывэрсіі?» — спахмурнела гэтая багіня рэгістрацый. — «Паслухайце, гэта ж не гульня. І вабшчэ празь пяць хвілін я зачыняю кабінэт».

«Вось менавіта таму…» — заныў я.

«Калі б вы былі дзяўчынкай і вас назвалі Сыя…» — яна зноў закаціла вочы.

«Сіа».

«Добра, Сіа. Як бы вы пачуваліся з такім імем?»

«Ганарыўся б», — сказаў я.

«Вас бы дражнілі!» — закрычала гэта гербавая пячатка ў жаночым абліччы. Але я не адставаў:

«Цікава, якім чынам?»

«Ну, напрыклад… Сіа — … Сіа… Паслухайце, мне трэба ісьці. Сіа… Што гэта? Прыбярыце гэта зараз жа. Не, пачакайце. Добра, давайце сюды. Сіа. Брэд какой-та. Паслухайце, калі ўжо вам так прыперла стварыць сваёй дачцэ праблемы, пішыце хутчэй. І ўсё-ткі нешта ў гэтым ёсьць падазронае… Ну, вось, гатова. Беднае дзіця…»

* * *

Хаця спачатку мы з табой хацелі назваць яе Фэнікс. Ясна, проста і велічна. А потым Бэнну — Бэнну, жоўтай нільскай сітаўкай, багіняй адраджэньня. Мы прыдумлялі ёй імя, як пэрсанажу навэлы: выкрэсьлівалі, спрачаліся, каштавалі на язык. Але потым ты знайшла: Сіа. Сіа — гэта было коратка і горда, як разьвітаньне з палонам. Сіа — багіня, якой давераны самы важны папірус. Ахоўніца пасланьня — і нашым пасланьнем зрабілася мова: яе мы ўручылі дачцэ, каб яна прайшла праз усе нягоды і перадала далей. Сіа — так крычыць птушка, якую ўжо ня зловіш. Так нільская сітаўка Бэнну і багіня Сіа зьліліся ў адну маленькую жанчыну, птушаня з папірусам у кволай дзюбе. Сіа — клічаш ты, і ўсе абарочваюцца. Быццам клікалі менавіта іх, усіх разам. Магічнае імя.

Ну каму яшчэ прыйдзе ў галаву назваць сваю дачку Сіа? Толькі той, чыйго мужа завуць Іван Іванавіч Іваноў. Я не Іваноў, і не Іван Іванавіч, але амаль што. Толькі імя ў мяне рэдкае — а прозьвішча як ва ўсіх. І мне было ўсё адно, як Сіа будуць клікаць па бацьку — у нашай мове ніколі не было нічога падобнага. Гэта ўсё пазьнейшае, набытае, вымененае, шкляныя пацеркі ў абмен на золата. Сіа.

Гарадок наш невялікі, дарма што абласны цэнтар, тут асабліва няма чым заняцца, і таму людзям нічога не застаецца, як паціху вар’яцець: цікавіцца эгіпталёгіяй, раскопваць брацкія магілы, садзіць у гародах жэньшэнь і арганізоўваць бэйсбольныя каманды.

Звычайна я не выпіваю ў дзень больш за сто грамаў, але тады я сапраўды ня спаў усю ноч і цяпер трохі прыдрамаў проста за сталом. Быў вечар, Сіа гуляла ў суседнім пакоі — мэтадычна спусташаючы малую бутэлечку і запіхваючы ў сябе яешню, я чуў, як яна сьпявае, прыглушана, як мы дамовіліся, народную песьню:

«Заіграйце, музыкі,

Каб я паскакала;

Купіў бацька чаравікі,

Каб я патаптала!»

Гэта была песьня на нашай мове, калыханка для кагосьці зь яе нешматлікіх улюбёнцаў, для адзінай у сьвеце лялькі, якая гаворыць па-нашаму — і пад яе мірныя гукі я заснуў. Мяне разбудзіў званок у дзьверы. Больш за ўсё ў такія моманты я баюся, што Сіа парушыць мой загад і адчыніць сама. Яшчэ мала што разумеючы, блытаючыся ў сваіх дзённых снах, як у штанах спрасоньня, я дакульгаў да дзьвярэй і запытаўся, хто.

Гэта быў сусед. Які яшчэ нафіг сусед? Я ведаў усіх, хто жыве тут: насупраць канаў у вечным паходзе нейкі Базыль, справа была цёмная гісторыя: жанчына, якая месьцілася там, прапісала некалі кватарантку, а кватарантка ўзяла, знайшла сабе мужыка і засталася, і цяпер у іх была халодная вайна на дваццаці квадратных мэтрах, прычым мужыкі і ў адной і ў другой мяняліся ледзь ня кожны дзень, а мэтры ўсё адно заставаліся квадратныя і лікам дваццаць. Зьверху адна кватэра стаяла пустая, а другую здымалі дзьве студэнткі. У нас у горадзе ёсьць унівэрсытэт, даааа! — былое хімвучылішча, «хімчыстка». Ніхто з суседзяў са мной нават не вітаўся, я сам іх да гэтага некалі прывучыў: бо ў кожным дарослым на гэтай зямлі сядзіць маленькі сьледчы, і калі Сіа падрасла да таго ўзросту, у якім маленькага чалавека дазволена дапытваць, пакуль што без выкарыстаньня спэцсродкаў, пачалося: ах ты, гаротніца, ну, пагавары са мной, ну, давай, мамма, паппа, ну, адкрый раток, атрымаеш «канфету». Канфета, цукерка, костка, за якую, як прынята лічыць, дзеці могуць прадаць роднага бацьку.

Пачалі даваць мне тэлефон нейкага супэрспэцыяліста ў самім Менску — кажуць, ён вярнуў грамадзтву нямала хворых дзяцей. Вярнуў — нібы гамэльнскі дудачнік, які раптам раскаяўся… Сьмешна! Суседка зьнізу дала мне неяк ягоную брашурку: і цяпер я магу ўдакладніць, што супэрспэцыяліст лечыць ня толькі псыхасацыяльныя парушэньні. Ён у нейкім сэнсе кастапраў, ці касталом, ён ставіць на месца язык, зубы і гартань — па-ягонаму гэта называецца карэкціроўка вымаўленьня ў дзяцей

1 ... 5 6 7 8 9 10 11 12 13 ... 61
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич.
Комментарии