Категории
Самые читаемые
onlinekniga.com » Бизнес » Менеджмент и кадры » Поговорим о детях. Причём начистоту - Вадим Литвин

Поговорим о детях. Причём начистоту - Вадим Литвин

Читать онлайн Поговорим о детях. Причём начистоту - Вадим Литвин

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 414 415 416 417 418 419 420 421 422 ... 532
Перейти на страницу:
блізкую па колькасці армію. 10–12 тысячаў — усё, чым дыспанавала яно пад час барацьбы з казакамі Хмяльніцкага. Вальны сойм у Берасці, скліканы Янам Казімірам 24 сакавіка 1653 г., ухваліў каштарыс на 15 тысячаў жаўнераў. Тады ж, даведаўшыся ад злоўленых маскоўскіх шпегаў, што цар найперш хоча ўдарыць па Смаленску, сойм паслаў рэвізораў для агляду смаленскіх умацаванняў з тым, каб забяспечыць гэтую фартэцыю зброяй, боезапасамі, правіянтам, падправіць муры і валы. Пачалася такая-сякая падрыхтоўка да абароны. Умацоўвалі таксама замкі ў Віцебску і Полацку, павялічвалі іх залогі. Усходнія паветы Княства былі вызваленыя ад абавязку высылаць паспалітае рушанне да галоўнага абозу, каб маглі самі абараняць сваю тэрыторыю. Шляхецкі соймік Полацкага ваяводства ў жніўні 1653 г. вызначыў нормы мабілізацыі рушання: з трох службаў па старых разліках трэба было выстаўляць аднаго чалавека з мушкетам ці ручніцай і сякерай, а таксама з запасам пораху, волава і харчу на 4 дні.

Аднак гэтых захадаў было замала, каб радыкальна паправіць абараназдольнасць краіны. Ды нават і яны на справе амаль не выконваліся. Як у прыкладзе са Смаленскам. Пасля Берасцейскага сойму 1653 г. прайшло 6 месяцаў, перш чым смаленскім ваяводам кароль прызначыў пісара літоўскага Піліпа Абуховіча — чалавека надзвычай ахвярнага, вядомага ва ўсёй Рэчы Паспалітай сваімі заслугамі перад Айчынай. Але падкаморы амсціслаўскі Пётра Вяжэвіч, які быў падваяводам смаленскім і рыхтаваў пасаду ваяводы сабе, стаў рабіць усё магчымае, каб Абуховіча ў Смаленску не было: распускаў плёткі пра яго ў сенаце, намаўляў і бунтаваў смаленскую шляхту, пісаў лісты з пагрозамі. Толькі 21 снежня 1653 г. Піліп Абуховіч выехаў у Смаленск, дзе яго сустрэў арлянскі стараста палкоўнік Вільгельм Корф, які на загад палявога гетмана Януша Радзівіла збіраў там свой полк. Да з'яўлення Абуховіча ў горадзе так нічога і не паправілі. «Ані муры не падрыхтаваныя, ані пяхоце не заплачана, ані правіянту ў замку няма», — запісаў новы ваявода ў сваім дыярушы.

Колькі ні турбаваў Абуховіч уладаў, смаленскія ўмацаванні доўга яшчэ мелі сумны выгляд. З 34 вежаў толькі 10 былі ў нармальным стане. Патрабавалі рамонту муры і валы. Вось што адзначалася ў складзеным тады інвентары Смаленска: «Гэтая памежная цвердзя на працягу амаль 20 гадоў заставалася без усялякага догляду; абодва валы былі цалкам зрытыя; мур у многіх месцах да зямлі меў расколіны такія вялікія, што праз некаторыя мог свабодна прайсці чалавек. Два кавалкі сцяны забітыя глінай, залеплены граззю і зверху паваплены». Замак выглядаў так, быццам і праз вякі не чакаў непрыяцельскага штурму…

Між тым на Ўкраіне ўжо адбылася Пераяслаўская Рада. У прысутнасці вялікага маскоўскага пасольства 8 студзеня 1654 г. сход прадстаўнікоў Запарожскага войска і насельніцтва Ўкраіны прыняў афіцыйную пастанову пра далучэнне іхнага краю да Маскоўскае дзяржавы. Гетман Хмяльніцкі ў прамове падкрэсліў, што далучэнне да Масквы зробіць магчымай перамогу над палякамі. Цяпер вайна была непазбежная. А ў Вялікім Княстве яшчэ нават вялікага гетмана не прызначылі…

Пытанне аб гетманскай булаве ўрэшце вынеслі на Варшаўскі сойм, што засядаў з 11 лютага да 28 сакавіка 1654 г. Сімпатыі большасці былі на баку Януша Радзівіла, які з 1646 г. быў гетман палявы і паказаў сябе таленавітым правадыром войска. З тактычнага боку ён бліскуча правёў бітву з казакамі пад Лоевам у 1649 г., здолеў выйграць у іншых сечах і ў жніўні 1651 г. пераможна ўвайшоў у Кіеў. Зусім не беспадстаўна адзначаў тады ў адным са сваіх лістоў ленчыцкі ваявода Ян Ляшчынскі, што за Радзівіла «ў вядзенні вайны і дасягненні міру ніхто не можа быць здольнейшы», і дадаваў: «хацеў бы пасля Батога, каб гетманіў ён сам». Але найпапулярнейшы ва ўсёй краіне князь быў у каралеўскай няласцы. І не дзіва. Яшчэ задоўга да вайны Януш Радзівіл паказаў сябе зацятым сепаратыстам. Гэта ён калісьці ў Вільні ў прысутнасці караля абразіў каронных сенатараў, выгукнуўшы: «Прыйдзе час, калі палякі да дзвярэй не патрапяць, — праз вокны іх выкідваць будзем!» А чаго вартае было буянства князя! Прыкладам, бойка, учыненая ягонымі людзьмі ў 1652 г. у Варшаве, зрыў сойму праз «liberum veto». Вось таму кароль і вялікі князь Ян Казімір ні за што не хацеў аддаваць яму булавы вялікага гетмана. Калі Радзівіл прыехаў у Варшаву, сойм неўзабаве наагул спыніў працу, так і не прыняўшы патрэбнае ўхвалы. Палявы гетман абураўся, злаваў, пісаў, што сойм сарвалі «на зло Вялікаму Княству Літоўскаму…»

І ўсё ж Януш Радзівіл як мог сам рыхтаваўся да вайны. Хацеў апярэдзіць Маскву і яшчэ 16 лютага выдаў універсал аб зборы войска (і найманага, і рушання), у якім гаварыў: «Паколькі да мяне даходзяць пэўныя звесткі аб набліжэнні магутных маскоўскіх войскаў да межаў дзяржаваў Рэчы Паспалітае, задумаўшы як найхутчэй збіць той непрыяцельскі імпэт, нагадваю… і з улады сваёй сурова загадваю, каб вашыя міласці харугваў і камандаў сваіх трымаліся і ад іх ні на крок ад'язджаць не мерыліся… бо я на сойме… дзень другі толькі затрымаюся і… удзень і ўночы пабягу да Воршы». Казакам на Ўкраіну ён напісаў, каб тыя «ярма царскага, горшага ад няволі паганскай, на сябе не бралі», а лепей далучыліся б да яго. Аднак Хмяльніцкі адаслаў гэты зварот у Маскву. А шляхта не спяшалася да гетманскага абозу. Баялася пакідаць межы сваіх паветаў. На наваградскім сойміку так і было сказана, што шляхцічы «на каня сядаць і бараніць Айчыну» гатовы, ды «не паспалітым рушаннем, але толькі для абароны саміх сябе».

Чарговы сойм Рэчы Паспалітай, які прыме ўхвалу аб 18-тысячным войску для Вялікага Княства Літоўскага і вырашыць нарэшце гетманскае пытанне, збярэцца ў Варшаве толькі 9 чэрвеня. Тады, калі маскоўскае войска будзе ўжо імкліва наступаць на Беларусь.

Соглашусь, что Литва не обладала таким военно-экономическим потенциалом, чтобы выставить сопоставимую по численности армию. Но тем не менее она могла сделать многое, чтобы уменьшить превосходство врага. Но — этого сделано не было.

Вы, читатель, помните, что немного раньше я наехал на элиту Франции, попросту обозвав её представителей социальными паразитами.

Да, я понимаю, что этим самым возмутил очень многих людей. Но — надо же понимать, в каком мире мы живём. В мире, где основные решения принимает элита. Именно элита общества большей частью определяет, как дальше будет жить страна, как дальше будет развиваться общество.

Под элитой в данном случае я понимаю тех, кто принимает решения за других людей. Правитель страны, например. Высшие сановники. Обычные дворяне, которым принадлежат крестьяне. Богатые торговцы, в чьём подчинении опять же множество людей. Высокопоставленные чиновники. Церковные иерархи, чьи слова и решения опять же имеют большое значение для множества людей. Ну и так далее.

Конечно, валить всё на элиту

1 ... 414 415 416 417 418 419 420 421 422 ... 532
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Поговорим о детях. Причём начистоту - Вадим Литвин.
Комментарии