Категории
Самые читаемые
onlinekniga.com » Проза » Русская классическая проза » Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Читать онлайн Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61
Перейти на страницу:
шукаў. Яна хацела расказаць пра гэта тату — на другі дзень, але пашкадавала яго. Ён быў такі стомлены. І так шмат піў з гэтых маленькіх бутэлечак. Часам яна прыходзіла на кухню, калі прачыналася сярод ночы. Ён сядзеў, расставіўшы ногі, то стогнучы, то мармычучы пад нос нешта, падобнае да малітвы. Ён думаў, што яна не разумее Язык, гэты яе тата. Ён думаў, што не гаварыць — гэта азначае не разумець. Які ён быў сьмешны і як яна яго любіла — да той раніцы, калі ён сышоў разам з усімі дарослымі, а яна засталася з зусім незнаёмымі людзьмі, што пыталіся, пыталіся, пыталіся пра нешта. Людзі наогул такія пытуны.

Раніцай Лёся ішла па намазаным смугою лесе, торгаючы рукамі, як марыянэтка — каб сагрэцца. Мала хто ведае, думала яна, што марыянэтка — гэта ад імя адной дзяўчынкі, якая жыла вельмі даўно, у зусім іншай краіне, адкуль бліжэй да Брэмэну, чым да лягеру з сонейкам над брамаю. Марыянэтка — гэта такая маленькая Мары-Анэта. Дзяўчынка, да рук якой прывязалі вяровачкі і торгаюць за іх, торгаюць, а яна робіць усё, што скажуць. Лёсі ніколі не падабалася, як яе назвалі тата і мама. Сіа — так нікога ў сьвеце не завуць. Таму яна, напэўна, і стала Лёсяй. Але быць Мары-Анэтай — мабыць, яшчэ прыгажэй.

І тут Лёся наткнулася на драцяную агароджу.

Проста з размаху, падрапаўшы сабе і так увесь спаласаваны нявыхаванымі ляснымі расьлінамі твар.

Яна выцерла кроў і пайшла ўздоўж агароджы. Ёй дужа хацелася есьці. Так, як, бывае, хочацца ў прыбіральню. Нясьцерпна. Нават на сябе яна глядзела з апэтытам. Бо, напрыклад, вось гэты палец… Ну і што, што ён брудны.

Лес расступіўся перад ёй так раптоўна, што ў яе ажно войкнула ў грудзёх.

Перад ёй была брама, а над брамаю ўсімі сваімі іржавымі пратубэранцамі яе вітала сонца.

Яна павярнулася тварам да лесу, гатовая ўцякаць. Але зь лягеру так смачна пахнула сьняданкам, што яна нерашуча спынілася, азірнулася, трымаючыся рукамі за яловыя лапіны, і прагна ўцягнула ў сябе водары чалавечага жытла.

«Наша?» — пачуўся голас у яе за сьпінай.

«Наша!» — задаволена сказаў хтосьці і ўзяў яе за руку. Моцна, як браў толькі Лёсік. Але зусім ня так зухавата.

Гэта былі Важатыя. Тут жа і другая яе рука апынулася ва ўчэпістых пальцах.

«Я есьці хачу», — сказала яна, не падымаючы на іх вочы.

«Сейчас», — сказаў адзін Важаты. — «Давай, пошли. Давно не виделись».

«Ну ты и грязная», — сказаў другі. — «На кого ты похожа? Будто из могилы вылезла, даже грибы в волосах выросли».

Лёся засьмяялася, і важатыя таксама гмыкнулі, ім нельга было сьмяяцца, яна ведала — аўтарытэт. Яна нават пацёрлася аб аднаго зь іх шчакой — проста аб форменную кашулю з кароткім рукавом. Зь лягернай кухні ішоў такі ачмуральны пах. Кухар дзядзя Вася гатаваў там нешта, што ён умеў лепш за ўсё — а як гэта называлася на Языку, Лёся забылася.

Яна ўспомніць, казала яна сабе, яна ўсё ўспомніць. Важатыя ўжо падвялі яе да брамы — і тут здарылася нешта зусім неспадзяванае. Да брамы па той самай дарозе, па якой у нядзелі ў лягер прыяжджалі бацькі з ласункамі і спартовымі касьцюмчыкамі, а ў іншыя дні езьдзіў лягерны мікрааўтобус з зацемненымі вокнамі, падляцела, інакш ня скажаш, цёмна-чырвоная машына. І пакуль важатыя перагаворваліся з вартаўнікамі, з машыны не сьпяшаючыся выйшла прыгожая, высокая жанчына, уся ў чорным. Не, яна не была Жанчынай з жоўтымі валасамі, і не была бабуляю-маладзіцай, яна не была Жанчынай з аўтобуса і не была тацянай эдуардаўнай са школы. Яна была зусім, зусім іншая — і ў той самы час вельмі знаёмая Лёсі. І ў гэтым была яе галоўная Асаблівая Прыкмета.

«Отпустите ее», — пачулі яны яе голас, ціхі, але такі ўладны, што важатыя і праўда адпусьцілі Лёсю — проста расьціснулі пальцы, і ўсё.

«Иди сюда», — сказала жанчына, пагардліва сочачы за Важатымі. Але Лёся заставалася на месцы, бо жыцьцё навучыла яе, што бегаць можна толькі ўцякаючы.

«Я жду», — усьміхнулася жанчына ў чорным, і тады Лёся зрабіла адзін крок, другі, і вось такімі няпэўнымі крокамі яна дайшла да гэтай цёмна-чырвонай машыны і спынілася поруч.

«Знаешь, кто я?» — спытала жанчына ў чорным і зноў усьміхнулася.

«Так», — сказала Лёся.

«Кто же?»

«Мама».

Важатыя перамаўляліся, стоячы каля брамы — і неўзабаве адтуль выйшаў сам дырэктар, пагойдваючыся і пасьпешліва зашпільваючы гузікі на сваёй дурацкай кашулі. Маці працягнула яму паперы, і ён усё сіліўся разабрацца ва ўсіх пячатках і подпісах, і параўноўваў фатаздымкі, і патрабаваў новыя і новыя пасьведчаньні, а мама даставала іх, як чараўніца, са сваёй маленькай торбачкі.

«Поедешь со мной?»

«Але цябе ж выгналі… Выгналі з мовы. Ты ж памерла. Амаль», — сказала Лёся, гледзячы на маму ва ўсе вочы.

«К счастью, всего лишь из мовы», — мама ўсьміхалася так хораша, што Лёсі не хацелася маўчаць зь ёй, хацелася гаварыць ёй самыя розныя рэчы, няхай нават поўную лухту, толькі б яна, гэтая Мама, працягвала ўсьміхацца.

«Але ж ты…»

«Знаешь, я не люблю вспоминать об этом», — сказала мама. — «Это было очень давно. А значит, этого вообще не было. Так поедешь?»

«Вядома! А куды?»

«Увидишь».

На афармленьне ўсіх папераў спатрэбілася яшчэ гадзіна, Лёся сядзела ў мамінай машыне, адкуль яна катэгарычна адмовілася выходзіць, грызла ўчорашнія булачкі з сырам і бесьперапынна ціснула на гудок. І машына выла на ўвесь лес, і птушкі адгукаліся ёй перапалоханым хорам. А каля брамы стаяў іх добры доктар і глядзеў на Лёсю — як быццам хацеў запомніць, як яна выглядае. Як быццам ведаў, што больш яны не пабачацца.

Мама паціснула доктару руку, і ён затрымаў яе ў сваёй. Трохі даўжэй, чым было трэба. Ён нешта казаў ёй, Лёся ня чула, што, яна ўсё ціснула і ціснула на гудок — але вось мама вырвала руку і імкліва пайшла да машыны.

«Мама, давай забярэм Лёччыка», — папрасіла Лёся. — «Тут недалёка… Я яго пастаўлю ў сваім пакоі. Я сама яго буду чысьціць, ты ня думай!»

«Какого еще лётчика?» — нахмурылася мама, заводзячы машыну. — «Сиа, не выдумывай, пожалуйста. У нас еще очень много дел».

А потым яны нарэшце рушылі ў дарогу. Яны ехалі ня так ужо й доўга — усяго некалькі гадзін, і калі ў сталіцы была самая сьпёка, голая Лёся сядзела ў ваньне мамінай кватэры, і мама церла ёй сьпіну, так моцна, што Лёся сказала, што маму яна ненавідзіць.

«Ты очень

1 ... 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно читать книгу Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич.
Комментарии